Вялікабрытанія рэкамендуе сваім грамадзянам устрымацца ад паездак у Беларусь

Лондан

Лондан / pixabay.com

МЗС Вялікабрытаніі дадаў Беларусь у спіс краін, куды не варта здзяйсняць падарожжы. Рэкамендацыя МЗС устрымацца ад паездак у нашу краіну з'явілася і на сайце пасольства Вялікабрытаніі ў РБ.

Там гаворыцца, што "існуе пэўная рызыка таго, што прамы канфлікт, звязаны з вайной ва Украіне, можа распаўсюдзіцца на Беларусь". Дыпламаты папярэджваюць, што ў выпадку канфлікту іх магчымасці па аказанні консульскай дапамогі будуць сур'ёзна абмежаваныя. З'ехаць з Беларусі складана, асабліва паветраным шляхам. У МЗС Брытаніі нагадваюць, што беларускія ўлады не прызнаюць падвойнае грамадзянства. Гэта значыць, што ў выпадку затрымання брытанскага грамадзяніна, у якога ёсць беларускі пашпарт, беларускія ўлады наўрад ці дазволяць атрымаць консульскую падтрымку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі