Вязням на "Валадарку" стала цяжэй перадаць лекі

Следчы ізалятар №1 ("Валадарка")

Следчы ізалятар №1 ("Валадарка") / Еўрарадыё

У СІЗА №1 ("Валадарка") больш не прымаюць медыцынскія перадачы без спецыяльнай заявы ад зняволенага, паведамляюць праваабаронцы.

Новыя правілы дзейнічаюць з 30 кастрычніка. Каб вязні маглі атрымаць ад сваякоў вітаміны і лекі, яны павінныя спачатку звярнуцца ў медчасць з пісьмовай заявай. Лекар ізалятара ацэніць неабходнасць і мэтазгоднасць перадачы, пасля чаго выдасць дазвол ці адмовіць у ім.

Пасля гэтага вязень павінен даслаць па пошце сваякам заяву з дазволам, а таксама спіс і колькасць неабходных лекаў. Сваякі могуць зрабіць медыцынскую перадачу толькі з гэтай заявай.

Дарэчы, падчас этапавання вязню забараняюць браць свае лекі з сабой. Неабходныя лекі яму павінны выдавацца з пісьмовага дазволу лекара.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі