Выбары-2020 і сінія пальцы: што Лукашэнка сказаў на выбарчым участку

Кіраўнік Беларусі падчас парламенцкіх выбараў 17 лістапада / president.gov.by
Кіраўнік Беларусі падчас парламенцкіх выбараў 17 лістапада / president.gov.by

17 лістапада падчас галасавання за кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні журналістаў. Еўрарадыё публікуе найбольш цікавыя цытаты кіраўніка Беларусі.
 

Пра выбары 2020 года

"Я сваю кандыдатуру прапаную на гэтых выбарах. Але калі людзі катэгарычна будуць супраць, я пярэчыць не буду, хоць, вядома, трохі перажываць буду".
 

Пра выбары 2025 года

"Я можа да 2025 года не дажыву [перахрысціўся]. Хочацца яшчэ пажыць, паглядзець, як дзеці малыя будуць расці. Я сінімі пальцамі за прэзідэнцкае крэсла трымацца не буду. Паверце, не такое мяккае гэта крэсла".
 

Пра прызнанне выбараў легітымнымі

"Я заклапочаны, як будуць ацэнены мае дзеці. Як будуць успрыняты нашы выбары і на Захадзе, і на Усходзе. Але з гэтай нагоды парыцца не прывык. Я перажываю за тое, каб выбары былі пераведзены згодна нашым законам і Канстытуцыі. Мы іх праводзім для сябе. І я пасінелымі пальцамі трымацца за крэсла не буду, калі адмовіце мне ў даверы".
 

Пра саюз з Расіяй

"Ведаеце, які адмоўны гандлёвы баланс у нас з Расіяй? Пад 9 мільярдаў долараў. І дзе мне ўзяць гэтыя грошы, каб пакрыць дэфіцыт? Пакрываем на іншых рынках. Што ж гэта за саюз, калі мы кожны год губляем і губляем? Нам кожны год падсоўваюць новыя ўмовы. Як вынік, мы ўвесь час у эканоміцы нешта губляем, губляем і губляем. Выбачайце, нахрана патрэбны каму такі саюз?"

Выборы-2020 и синие пальцы: что Лукашенко сказал на избирательном участке
Кіраўнік Беларусі падчас парламенцкіх выбараў 17 лістапада / president.gov.by

Пра падтрымку кандыдатаў

"Я ніколі не хаваў, што мы будзем падтрымліваць нейкіх ініцыятыўных справядлівых кандыдатаў. Гэта нармальна. Мяне могуць крытыкаваць за гэтыя словы, але так жа робяць у любой краіне. Клопат усіх уладаў у Беларусі — захаваць дзяржаву. Захаваць суверэнітэт і незалежнасць. Парламенту трэба гэта ўвасобіць у законах. А законы — гэта правілы жыцця ў грамадстве. Вось гэта галоўнае".
 

Пра інвестараў

"Вы думаеце, інвестарам ёсць справа, легітымны ў Беларусі парламент ці не? Ды ім пляваць! Ім патрэбен бізнес-клімат у краіне добры".
 

Пра новую Канстытуцыю

"Я нічога не абяцаў. Я заяўляў, што нам трэба ісці да гэтага. Гэта было б бесталкова і па-дурному заяўляць, што мы да прэзідэнцкіх выбараў зменім Канстытуцыю. Я абяцаў, што мы будзем над гэтым працаваць. Што над гэтым будуць працаваць класныя спецыялісты з Канстытуцыйнага суда. Новыя элементы мне ўжо прадстаўлены. Я паглядзеў і вырашыў, што на падставе шматлікіх прапаноў мы можам пераходзіць да наступнага этапу. Напэўна, сфармуем больш шырокую групу. Тэрміны ніякія я ставіць не буду ".
 

Пра чуткі аб сваёй смерці

"Мяне ўжо пахавалі два тыдні таму. Даведаўся, праўда, пра гэта, калі на лыжаролерах 15 кіламетраў бег. Здзівіўся. Але кажу прэс-сакратара: ну, нічога, адрадзімся".
 

Пра перазахаванне Кастуся Каліноўскага

"Я ведаю ролю гэтага чалавека. Каліноўскі быў нашым грамадзянінам, жыў і працаваў на нашай тэрыторыі. Але там шмат нюансаў. Я перасцярог нашых гісторыкаў і навукоўцаў, што нам тут не трэба удараць ў палітыку. А косткі варушыць не трэба — хай спакойна там ляжыць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі