Выхавацелькам пінскіх садкоў прафсаюз даў падарунак на тры рублі
Выхавацелькам пінскіх дзіцячых садкоў профільны прафсаюз падарыў сертыфікаты на суму ў тры рублі. Атаварыць іх можна ў мясцовай краме "Тавары для жанчын".
Фотаздымак сертыфіката з'явіўся ў сацыяльных сетках.
"Хочацца верыць, што прафсаюз ад безграшоўя проста праявіў кемлівасць і замест пасрэдных гваздзікоў прапанаваў жанчынам самім выбраць хаця б нейкую дробязь", — піша media-polesye.by.