Выхаванец Уладзіміра Кубышкіна заспяваў па-беларуску (прэм’ера песні)

22-гадовы Віталь Варанко вучыцца на чацвёртым курсе Беларускай акадэміі музыкі. У яго актыве фінал тэлеконкурсу "Акадэмія талентаў", а таксама яскравы выступ на тэлешоу "The Voice Of Poland", але ён няспынна шукае шляхі для самаўдасканалення і творчай рэалізацыі. Менавіта таму ён вырашыў паўдзельнічаць у конкурсе "Заспявай.BY".


"Не падумайце, што ў мяне галава закруцілася ад таго польскага тэлешоу, – кажа музыка. –  Наадварот, я стаў працаваць яшчэ болей, бо лічу, што яшчэ зусім нічога не дасягнуў. Не маю ані альбому, ані кліпу. Мне вельмi спадабалася iдэя самога конкурсу – напісаць песню на верш сучаснага беларускага паэта. Бо я сам люблю беларускую мову, але не магу пісаць на ёй песні. Па выніку магу сказаць, што конкурс "Заспявай" даў магчымасць праявiць сябе i папрацаваць з прафесіяналамi, а таксама асабiста для мяне – паразмаўляць i паспяваць на беларускай мове".

Конкурс, які зладзілі партал Tuzin.fm і дабрачынны фонд "Вяртанне" пры падтрымцы Tut.by, меў на мэце пошук цікавых маладых выканаўцаў (да 25 гадоў). Удзельнікам трэба было напісаць песню на словы сучаснага беларускага паэта. Шорт-ліст абірала журы на чале з Алегам Хаменкам ("Палац"), пераможцу – вядомы украінскі гукарэжысёр і саўндпрадзюсар Улад Ярун ("Океан Ельзи", "Ляпіс Трубяцкі").



 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі