Новы спектакль #ГЭТАМЫ па кнізе Андруся Горвата "Радзіва "Прудок". Чаму ісці?
29 красавіка ў 18:00 і ў 20:30 у сталічнай культурнай прасторы “Корпус” двойчы пакажуць новы спектакль па першай кнізе Андруся Горвата “Радзіва “Прудок”. #ГЭТАМЫ — праект моднага ўкраінскага рэжысёра Стаса Жаркова, дзе ролі выконваюць сем беларускіх акцёраў — Андрэй Новік, Дар’я Новік, Зміцер Давідовіч, Мікалай Стонька, Васіль Бойдак, Антон Жукаў, Ілля Ясінскі, а прадзюсаваннем спектакля займаецца Марына Дашук.
У жывым эфір размаўляем, як гэта — іграць герояў Горвата? Наколькі лёгка пераўвасабляцца ў цётку Дуню, дзеда Ганушу і самога Андрэя Іванавіча? Чаму “Радзіва “Прудок” — неўміручы беларускі хіт?