Высоцкі: Мы будзем выпускаць наступны нумар "БелГазеты"
Калектыў "БелГазеты" абяцае працягваць выпуск выдання. Пра гэта заявіў галоўны рэдактар Ігар Высоцкі на прэс-канферэнцыі 29 студзеня.
Па словах галоўнага рэдактара, газета мае 1000 падпісчыкаў, перад якімі выданне мае абавязкі. Агульны ж наклад "БелГазеты" — 7100 асобнікаў.
Як паведамлялася раней, паміж калектывам "Белгазеты" і асноўным акцыянерам Кірылам Жываловічам узнік канфлікт. Кожны з бакоў прызначыў свайго дырэктара — Андрэя Бандарэнку і Юрася Карэтнікава адпаведна.
Жываловіч заявіў, што адбываецца рэйдарскі захоп выдання. На прэс-канферэнцыі 29 студзеня Высоцкі пракаментаваў, што займацца рэйдарскім захопам прадпрыемства з такімі пазыкамі — вялікае глупства.