Выявілі жанчыну, якая выкінула ў сметніцу ў Віцебску труп немаўляці
Міліцыянты знайшлі жанчыну, якая можа мець дачыненне да смерці немаўляці ў Віцебску, паведамляе прэс-служба МУС.
Як распавядала Еўрарадыё, увечары 9 снежня ў кантэйнеры для смецця ў віцебскім мікрараёне Білева знайшлі цела немаўляці. Следчыя праводзілі апытанне мясовых жыхароў.
Следчыя выявілі, што недалёка ад месца здарэння арандавала кватэру 30-гадовая магіляўчанка. Нядаўна яна з'ехала з Віцебска дадому. Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына пазбавілася ад цела дзіцяці адразу ж пасля родаў.
Цяпер праводзяцца аператыўна-вышуковыя і следчыя дзеянні, якія высветляць усе абставіны здарэння.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.