Выйшаў трэйлер да новай часткі "Матрыцы"
Сусветная прэм'ера навукова-фантастычнага баевіка "Матрыца. Уваскрашэнне" прызначаная на 15 снежня.
Гэта чацвёртая частка легендарнай сагі. Папярэдняя частка "Матрыцы" пабачыла свет ажно 18 гадоў таму — у 2003-м. А першая выйшла ажно ў 1999 годзе.
Галоўную ролю зноў грае Кіяну Рыўз, а рэжысёрам фільма стала толькі Лана Вачоўскі — гэтым разам без сястры.
Сюжэтам новай "Матрыцы" зноў грунтуецца на супрацьстаянні людзей камп'ютарнай сістэме, якая кантралюе Зямлю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.