Вызначанае грамадзянства ўсіх ахвяраў крушэння Боінгу ва Украіне

Згодна са звесткамі, апублікаванымі на сайце Malaysia Airlines, у ліку ахвяраў — 192 грамадзяніна Нідэрландаў, адзін з якіх меў другое грамадзянства — ЗША, інфармуе “Коммерсантъ”. У спісе таксама 44 грамадзян Малайзіі, сярод якіх 15 сябраў экіпажу, 27 грамадзян Аўстраліі, 12 — Інданэзіі. Яшчэ 10 ахвяраў трагедыі — падданыя Вялікабрытаніі, у аднаго з іх было другое грамадзянства — ПАР. Сярод загінулых таксама чацвёра немцаў, чацвёра бельгійцаў, трое філіпінцаў, адзін грамадзянін Канады і адзін — Новай Зеландыі.

Апроч таго, AFP са спасылкай на прэзідэнта Міжнароднага таварыства барацьбы са СНІДам Франсуаза Барэ-Сінусі паведамляе, што на борце знаходзіліся шэсць спецыялістаў, якія ляцелі на канферэнцыю па барацьбе з ВІЧ, а не сто, як паведамлялася раней.

Нагадаем, што 17 ліпеня на ўсходзе Данецкай вобласці быў збіты пасажырскі лайнер малайзійскіх авіаліній, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. Усе 283 пасажыра і 15 членаў экіпажа лайнера загінулі. Незадоўга да таго, як пра катастрофу паведамілі сусветныя СМІ, прарасійскія баевікі апублікавалі паведамленне аб знішчэнні “украінскага вайсковага самалёта”. Пазней гэтая інфармацыя была імі выдаленая.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі