Вызначыліся групы ў Лізе Еўропы УЕФА: “Дандалк” трапіў на “Зеніт”

Вызначыліся групы ў Лізе Еўропы УЕФА: “Дандалк” трапіў на “Зеніт”

У Манака прайшло лёсаванне групавога этапу Лігі Еўропы УЕФА. У групе А сабраліся луганская “Зара”, англійскі “Манчэстар Юнайтэд”, турэцкі “Фенербахчэ” і нідэрландскі “Фееноард”. Дарэчы, у “Зары” гуляе беларускі абаронца Міхаіл Сівакоў.

Казахстанская “Астана”, якая выбіла з турніру барысаўскі БАТЭ, трапіла ў групу В разам з грэчаскі “Алімпіякасам”, швейцарскім “Янг Бойзам” і кіпрскім АПАЭЛам.

Група С — бельгійскі “Андэрлехт”, французскі “Сэнт-Эцьен”, нямецкі “Майнц” і азербайджанская “Габала”.

У групу D трапіў яшчэ адзін крыўдзіцель БАТЭ — ірландскі “Дандалк”, які абыграў барысаўчан у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Ён згуляе разам з расійскім “Зенітам”, АЗ (Нідэрланды) і “Макабі” (Ізраіль).

Група Е — “Вікторыя” (Чэхія), “Рома” (Італія), “Аўстрыя” (Аўстрыя), “Астра”.

Група F — “Атлетык” (Іспанія), “Генк” (Бельгія), “Рапід” (Аўстрыя), “Сасуола” (Італія). “Рапід”, дарэчы, выбіў з Лігі Еўропы жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ”.

Група G — “Аякс” (Нідэрланды), “Стандарт” (Бельгія), “Сельта” (Іспанія), “Панацінаікас” (Грэцыя).

У групу H увайшлі ўкраінскі “Шахцёр”, партугальная “Брага”, бельгійскі “Гент” і турэцкі “Каньяспор”.

У групе I — “Шальке-04” (Нямеччына), “Зальцбург” (Аўстрыя), “Краснадар” (Расія), “Ніца” (Францыя).

У групе J — італьянская “Фіярэнціна”, грэчаскі ПАОК, чэшскі “Слован”, азербайджанскі “Карабах”.

У групе K — “Інтэр” (Італія), “Спарта” (Чэхія), “Саўгемптан” (Англія), “Хапаэль” (Ізраіль).

У групе L — іспанскі “Вільярэал”, румынская “Сцяуа”, швейцарскі “Цюрых” і турэцкі “Асманлыспор”.

Матчы групавога этапу Лігі Еўропы пройдуць з 15 верасня па 8 снежня. У плэй-оф раунду трапяць па 2 найлепшыя каманды з 12 груп, а таксама 8 клубаў, якія ўоймуць трэція месцы ў групах Лігі Чэмпіёнаў.

Фінальны матч Лігі Еўропы адбудзецца 24 траўня ў шведскай Сольне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі