Вызвалілі амерыканскага палітолага Гарэліка, які сядзеў у СІЗА КДБ

Вызвалілі амерыканскага палітолага Гарэліка, які сядзеў у СІЗА КДБ

З ізалятара выпусцілі палітолага Стаса Гарэліка, даследчыка і выкладчыка Джарджтаўнскага ўніверсітэта (ЗША). Яго ўжо сустрэў бацька.

Гарэлік быў затрыманы ў ноч на 12 жніўня і змешчаны ў СІЗА КДБ. Паводле інфармацыі Еўрарадыё, беларускія сілавікі спрабавая яго праз паліттэхнолага Віталя Шклярава "прывязаць" да "справы Ціханоўскага". Магчыма, прычына ў тым, што Гарэлік працаваў над доктарскай дысертацыяй па рэвалюцыях, якія адбываліся ва Украіне і Арменіі. Ён вывучаў гэтыя пратэсты з навуковага пункту гледжання.

Як вядома, блогера Сяргея Ціханоўскага і шэраг іншых асобаў вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі