Беларускія праваабаронцы падрыхтавалі статыстыку пра 4 гады рэпрэсій

Затрыманне пратэстоўца ў Мінску ў 2020-м

Затрыманне пратэстоўца ў Мінску ў 2020-м / Euroradio

Беларускія праваабаронцы падрыхтавалі статыстыку пра 4 гады беспрэцэдэнтных жорсткіх масавых рэпрэсій у РБ. Яны прымеркавалі публікацыю да чацвёртых угодкаў затрымання блогера Сяргея Ціханоўскага. Ён дагэтуль за кратамі, прызнаны палітвязнем (першым за падзеі 2020 года). Па стане на 29 траўня 2024-га ў спісе палітычных зняволеных налічваецца 1 410 чалавек, 173 з якіх — жанчыны.

З 2020-га за барацьбу за грамадска-палітычныя правы і выказванне свайго меркавання ў Беларусі пад рэпрэсіі трапілі больш за 8000 жанчын. 1154 з іх былі асуджаныя па крымінальных справах.

Праваабаронцам вядома не менш чым пра 254 палітвязня, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. 16 чалавек з іх — з інваліднасцю, 91 чалавек — у цяжкім стане здароўя.

За 4 гады ў Беларусі вынеслі не менш за 5133 палітычныя прысуды па крымінальных справах (з іх 40 — "завочна" ў межах "спецвытворчасці"). Мінімум 2466 чалавек асуджаныя за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту 2020-га.

Беларусаў пачалі актыўна судзіць за "данаты" ў шматлікія фонды і ініцыятывы для дапамогі пацярпелым ад рэпрэсій. Ужо асуджаныя 90 чалавек.

За "здраду дзяржаве" асуджаны мінімум 51 чалавек. 

З 29 траўня 2020 года адміністрацыйны пераслед зазналі не менш за 36418 чалавек. Тысячы людзей прайшлі праз "суткі" ў жудасных умовах утрымання ў беларускіх ІЧУ. 

Мінімум 5300 чалавек былі асуджаныя за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Падставай для пераследу звычайна становяцца падпіскі на "экстрэмісцкія" каналы ці перасланыя прыватныя паведамленні з навінамі з незалежных СМІ.

З 2020-га ў РБ у "спіс экстрэмістаў" трапілі 4100 чалавек. А ў "спіс тэрарыстаў" КДБ унёс больш за 400 беларусаў.

З моманту першых прысудаў па палітычна матываваных крымінальных справах цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю не менш за 1012 палітзняволеных.

Беларускія праваабаронцы падрыхтавалі статыстыку пра 4 гады рэпрэсій
spring96.org/
Беларускія праваабаронцы падрыхтавалі статыстыку пра 4 гады рэпрэсій
spring96.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі