Жонка і дзеці кранальна павіншавалі з днём нараджэння Сяргея Ціханоўскага

"Калі ты напішаш ліст?"

"Калі ты напішаш ліст?" / Светлана Тихановская

Сяргей Ціханоўскі сёння святкуе Дзень нараджэння. Дзеці напісалі бацьку лісты. Гэтыя кранальныя дзіцячыя пасланні апублікавалі ў тэлеграм-канале Святланы Ціханоўскай.

Сама лідарка дэмсіл апублікавала для мужа адкрытае галасавое паведамленне:

"Карнею і Агніі вельмі не хапае цябе. Карней за гэты час вельмі вырас — дапамагае мне ва ўсім, імкнецца быць моцным. Але я бачу, як цяжка яму без цябе. Нядаўна ён напісаў сачыненне ў школе аб сваім самым вялікім героі — напісаў пра цябе, свайго бацьку, які навучыў яго быць сумленным і адважным. У канцы ён апісаў вашу сустрэчу, якую так чакае і так марыць проста цябе абняць.  

З Агніяй кожны вечар перад сном мы размаўляем пра цябе, яе любага татачку. Рэдка такія гутаркі абыходзяцца без слёз. Яна малюе цябе на малюнках, заўсёды з усмешкай, заўсёды побач з намі. А яшчэ на кожным малюнку яна піша:"тата, я вельмі цябе люблю". А ў кожным лісце пытанне " тата, чаму ты мне не пішаш?"

Навін пра Сяргея Ціханоўскага няма ўжо больш за год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі