WTA назвала перамогу Сасновіч над Квітавай галоўнай тэніснай сенсацыяй года
Перамогу Аляксандры Сасновіч над чэшкай Петрай Квітавай WTA на сваім афіцыйным сайце назвала галоўнай сенсацыяй года. Беларуска перамагла тэнісістку з першай дзясяткі на 1/64 "Уімблдона".
Сасновіч выйграла з лікам 6:4, 4:6, 6:0. Праўда, на 1/8 фіналу нашай суайчынніца ўсё ж выбыла з турніру.
Upset of the Tournament so far?
— Wimbledon (@Wimbledon) July 3, 2018
Aliaksandra Sasnovich stuns Petra Kvitova in the first round, winning 6-4, 4-6, 6-0#Wimbledon pic.twitter.com/5u6PrQWIlE