Як брамнік "Ліверпуля" забіў галавой пераможны гол на 94-й хвіліне

Як брамнік "Ліверпуля" забіў галавой пераможны гол на 94-й хвіліне

У футбольнай англійскай прэм'ер-лізе "Ліверпуль" у гасцях вырваў перамогу ў "Вэст Бромвіча" — 2:1. Рашаючы гол на 94-й хвіліне забіў брамнік Алісан Бекер. "Ліверпуль" падаваў кутні, і ён прыбег да брамы саперніка, каб дапамагчы сваёй камандзе. І забіў галавой! Гэта першы гол 28-гадовага бразільца Алісана Бекера ў яго кар'еры. Ён — першы брамнік у англійскай прэм'ер-лізе, які забіў гол галавой.

"Ліверпуль" змагаецца за патрапленне ў зону Лігі чэмпіёнаў. За два туры да фінішу ён пакуль на пятым месцы і адстае ад "Чэлсі" на адно ачко.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі