Як будуць выглядаць беларускія грошы ў 2016 годзе (фота)
4 лістапада Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб правядзенні ў Беларусі з 1 ліпеня 2016 года дэнамінацыі. Яна будзе праведзена шляхам замены банкнот узору 2000 года на банкноты і манеты ўзору 2009 года ў суадносінах 10 000 "старых" рублёў да 1 "новага" рубля.
Нацыянальны банк апублікаваў узоры новых купюр і манет. Яны былі выпушчаныя ў 2009 годзе, таму на банкнотах подпіс тагачаснага старшыні Нацбанку Пятра Пракаповіча (на здымку).
Будуць сем наміналаў банкнот — 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў, восем наміналаў манет — 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, а таксама 1 і 2 рублі.
Фота: nbrb.by