Як пазбегнуць абрэзкі дрэў "пад слуп"? Што варта ведаць

Абрэзаныя дрэвы

Абрэзаныя дрэвы / ecohome.ngo

У 2024 годзе ў мінскіх дварах абрэжуць больш за 20 тысяч дрэў. Жыхары сталіцы скардзяцца, што дрэвы ў мінскіх дварах выглядаюць непрыгожа, акрамя таго, абрэзка "пад слуп" можа шкодзіць дрэвам. Правілы, якія рэгулююць абрэзку, нібыта мусяць гарантаваць, што "слупоў" пад вокнамі не будзе. Але ці так усё проста?

Інфаслужба па рашэнні экапраблем "Зялёны тэлефон" вырашыла разабрацца ў пытанні.

Што мусяць ведаць камунальнікі

Перш за ўсё службы павінныя адрозніваць санітарную, фармавальную і амаладжальную абрэзку. Толькі санітарную можна праводзіць круглы год, а астатнія два віды — з кастрычніка да красавіка. Абразаць галіны зможа толькі кваліфікаваны спецыяліст па азеляненні. Калі дрэвы інтэнсіўна выдзяляюць сок, напрыклад, клён і алешына, то абрэзку праводзяць у кастрычніку.

Наступны фактар — надвор'е. Працы нельга пачынаць у моцны дождж, снегапад, навальніцу, галалёдзіцу, туман, падчас парывістага ветру звыш 14 м/с і тэмпературы паветра ніжэй за мінус 15 °С. Гэта сур'ёзна шкодзіць дрэвам. Адразу пасля абрэзкі дрэў, кустоў усе раны дыяметрам больш за 2 см замазваюць садовым варам або зафарбоўваюць алейнай фарбай на натуральнай пакосце.

Правілы нарэшце забаранілі абразанне дрэў "на слуп". Норма гучыць так: "Не праводзяцца работы па кранаванні (топінгу) дрэў, калі пры абразанні цалкам выдаляюцца крона і верхняя частка ствала дрэва".

Менавіта топінг выклікаў больш за ўсё нараканняў грамадскасці. Камунальнікі называлі топінг "амаладжальнай абрэзкай". Аднак гэта абсалютна розныя паняцці.

У якіх выпадках праводзяць амаладжальную абрэзку?

Амаладжальную абрэзку праводзяць толькі для патэнцыйна небяспечных дрэў з невялікім нахілам ці вялікай вышынёй, а таксама з вярхоўкай, на 50-60% з сухой, якія растуць на дзіцячых пляцоўках, ля тратуара, ля ўваходу ў будынак, над праезнай часткай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі