Як праходзілі вучэнні на Беларускай АЭС

Як праходзілі вучэнні на Беларускай АЭС

11 кастрычніка ў Астравецкім раёне на Беларускай АЭС прайшлі дэманстрацыйныя вучэнні. Паводле іх легенды, ратавальнікі ліквідоўвалі пажар склада дызпаліва ва ўмовах "аварыйнай абстаноўкі". На першым блоку станцыі пачаў працякаць цепланосьбіт, з-за чаго частка тэрыторыі раёна аказалася забруджанай.

Жыхароў бліжэйшых вёсак папярэдзілі пра вучэнні. Іх вырашылі не турбаваць — для эвакуацыі выкарыстоўвалі статыстаў — навучэнцаў каледжа і курсантаў універсітэта МНС. На выездзе з вёскі Бабраўнікі арганізавалі зборны эвакуацыйны пункт.

За вучэннямі сачылі віцэ-прэм'ер Уладзімір Кухараў, міністр унутраных спраў Юрый Караеў, міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка, міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

Нядаўна вучэнні на выпадак аварыі на БелАЭС адбыліся ў Літве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі