Як трэба праводзіць вулічныя акцыі? Маладосць vs майстэрства
"Вячаслаў Сіўчык 30 гадоў арганізоўвае акцыі пратэсту. Вам, напэўна, нават гадоў столькі няма", — толькі лянівы не пашэрыў гэтыя словы Паўла Севярынца. На сходзе, дзе апазіцыянеры шукалі спосабы супрацьстаяць інтэграцыі з Расіяй, палітык так заткнуў моладзевую актывістку Вераніку Яновіч, якая спрабавала заклікаць усіх да адзінства.
Чаму "класічная" беларуская апазіцыя не слухае маладых актывістаў? Чаму на апазіцыйныя мітынгі прыходзіць па некалькі дзясяткаў, а не па некалькі тысячаў удзельнікаў? Якімі вульчнымі акцыямі можна завабіць беларусаў? Каб адшукаць адказы на гэтыя пытанні, у студыі Еўрарадыё сустрэнуцца майстэрства і маладосць: Вячаслаў Сіўчык і Вераніка Яновіч.
Трансляцыю са студыі можна глядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.