“Які насычаны графік у плане адлегласці”, — Лукашэнка тонка патроліў Пуціна

"Санкцыі — гэта наогул не наш выбар, але мы не збіраемся прасіць заходнія краіны гэтыя санкцыі адмяніць, хоць нам перыядычна намякаюць: давайце мы ўзгоднім нейкія крытэрыі, мы вам скажам, што вы павінны зрабіць, а мы за гэта будзем здымаць санкцыі. Мы ў такія гульні гуляць не будзем", — заявіў расійскі міністр на прэс-канферэнцыі па выніках сумеснага пасяджэння калегій МЗС Расіі і Беларусі.

Ён адзначае таксама, што ў Еўрасаюзе паступова "пачынаюць гучаць цвярозыя галасы і пачынаюць гучаць нават заклікі, атрымаць урокі са зробленых памылак". Праўда, не ўдакладніў, чые галасы.

А вось міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей нагадаў, што наша краіна ўжо некалькі гадоў знаходзіцца пад санкцыямі. І нічога, маўляў, катастрафічнага ў іх няма: "Па сутнасці, гаворка ідзе пра новую канфігурацыю адносін. Гэта патрабуе адэкватнага рэагавання, пошуку і рэалізацыі сумесных збалансаваных рашэнняў на перспектыву". А потым увогуле заявіў, што Беларусь выступае за… ўцягванне Расіі ва "Усходняе партнёрства". Нягледзячы на санкцыі.

"Беларусь працягне выступаць за тое, каб Расея была ўцягнутая ў дадзеную ініцыятыву, перш за ўсё, удзельнічала ў рэалізацыі рэгіянальных праектаў", — растлумачыў Уладзімір Макей.

Акрамя знешнепалітычных праблем міністры таксама абмеркавалі будучае святкаванне 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і працу з суайчыннікамі за мяжой.

Акрамя Макея, Сяргей Лаўроў у Мінску сустрэўся і з кіраўніком краіны Аляксандрам Лукашэнкам. Той перадаў праз яго “самыя добрыя словы падтрымкі” прэзідэнту Расіі Пуціну. "Я бачу, наколькі ў яго цяпер графік насычаны, у асноўным, у цяжкім рэгіёне на Усходзе, і фізічна, і ў плане адлегласці", — сказаў кіраўнік Беларусі. Згадваючы прычыны датэрміновага адлёту Пуціна з саміта G20 у аўстралійскім Брысбене — цяжка не пагадзіцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі