Якія праўкі дэпутаты ўнеслі ў Бюджэт-2014? (глядзець)
Еўрарадыё параўноўвае дакумент, распрацаваны Саўмінам і Адміністрацыяй прэзідэнта, з тэкстам, што атрымаўся пасля двух чытанняў у Палаце прадстаўнікоў
Першыя матэрыялы бюджэту дэпутаты атрымалі яшчэ ў канцы верасня. Тады яны тлумачылі Еўрарадыё, што гэта, так бы мовіць, чарнавыя накіды. Але прагноз па асноўных макраэканамічных параметрах з таго часу змяняўся тройчы. Таму цэлы месяц дэпутаты разглядалі “не той” бюджэт.
Афіцыйна Бюджэт-2014 “прыйшоў” да дэпутатаў 11 лістапада. Роўна месяц дакумент вандраваў па калідорах Палаты прадстаўнікоў. 12 снежня дэпутаты прынялі яго ў першым чытанні за паўтары гадзіны. Праз чатыры дні адбылося другое чытанне закона.
Бюджэт-2014: больш грошай на міліцыю і КДБ, менш — на адукацыю і культуру
Асноўнае пытанне, якое хвалявала дэпутатаў — падатак на аўтамабілі. У выніку праціўнікі новага збору апынуліся ў меншасці, і ён быў зацверджаны ў тым выглядзе, які прапаноўваў Саўмін.
Якія праўкі дэпутаты цягам месяца рабілі ў Бюджэце-2014? Народныя абраннікі часу не марнавалі і зрабілі безліч правак. Але з большага яны змянялі парадак словаў у сказах і выпраўлялі малыя літары на вялікія… Прапануем вам выніковы тэкст, прыняты Палатай прадстаўнікоў, у якім пазначаныя праўкі ў параўнанні з першапачатковым: