Януковіч звінаваціў ЦРУ ў сілавым вырашэнні праблемы Усходу Украіны (відэа)

У ёй таксама ўдзельнічалі былыя генпракурор Віктар Пшонка і кіраўнік МУС Віталь Захарчанка.



Прадстаўнікі папярэдняй улады ва Украіне адкрыта падтрымалі сепаратыстаў паўднёвага ўсходу, называючы іх патрабаванні законнымі. Януковіч заявіў, што кіеўскія ўлады прынялі рашэнне пра сілавую аперацыю на ўсходзе Украіны пасля сустрэчы з дырэктарам ЦРУ Джонам Брэнанам. Па яго словах, якія перадае УНІАН, Украіна адной нагой уступіла ў грамадзянскую вайну і ЗША нясуць сваю долю адказнасці за гэта.



Януковіч заклікаў вайскоўцаў Украіны не страляць у народ. Ён заявіў, што зберагчы Украіну ад расколу можа толькі тэрміновы рэферэндум, пасля якога трэба прыняць новую канстытуцыю і правесці парламенцкія выбары.



Нагадаем, што цяперашні кіраўнік Украіны Аляксандр Турчынаў загадаў ужываць Узброеныя сілы супраць прарасійскіх актывістаў ва ўсходніх рэгіёнах краіны. Па словах Турчынава, на ўсходзе краіны будзе праводзіцца "шырокамаштабная антытэрарыстычная аперацыя". Ён заявіў, што ўлады "не дадуць Расіі паўтарыць крымскі сцэнар".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі