Японія ўвяла санкцыі супраць актывістаў "ДНР" і "ЛНР"

Урад Японіі 9 снежня ўвёў санкцыі супраць 26 чалавек і 14 арганізацый, якія маюць дачыненне да правядзення выбараў, якія нядаўна прайшлі ў самаабвешчаных "Данецкай народнай рэспубліцы" і "Луганскай народнай рэспубліцы". Санкцыі прадугледжваюць "замарожванне рахункаў і актываў прыватных асобаў і арганізацый у Японіі", — цытуе паведамленне РІА "Новости".

Нагадаем, сёлета Японія ўвяла некалькі пакетаў санкцый супраць Расіі ў адказ на яе дзеянні ва Украіне. Яны прадугледжвалі ўвядзенне больш жорсткай працэдуры экспарту ўзбраенняў, прадастаўлення ваенных тэхналогій, забарону на выпуск і распаўсюд на рынку Японіі каштоўных папер шэрагу расійскіх банкаў. 23 расійскім чыноўнікам японскія ўлады забаранілі выдачу візаў. Пасля ў "чорны спіс" патрапілі 40 крымскіх чыноўнікаў, кіраўнікоў "ДНР" і "ЛНР". Таксама Японія забараніла імпарт крымскіх тавараў.

Генеральны сакратар ураду Японіі Ёсіхідэ Суга заявіў, што ўвядзенне санкцый супраць асобаў і арганізацый самаабвешчаных рэспублік на Данбасе не паўплывае на візіт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Токіё.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі