Яроменка аштрафавалі на 1 мільён рублёў за парушэнне прэвентыўнага нагляду

Пра гэта паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".



Нагадаем, 20 жніўня гэты ж суд прызнаў Уладзіміра Яроменка вінаватым у парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду па артыкуле 421 Крымінальнага кодэкса. Тады маладафронтаўца асудзілі на тры месяцы арышту.



За Плошчу-2010 Яроменак быў асуджаны на тры гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Але ў жніўні 2011 года актывіста вызвалілі на падставе ўказу Аляксандра Лукашэнкі пра памілаванне. Над ім усталявалі прэвентыўны нагляд, пасля чаго Яроменок двойчы трапляў у суд за вулічныя акцыі.



Фота — belapan.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі