Яшчэ адзін мост у Магілёўскай вобласці апынуўся пад вадой

Звычайна мост падтапляецца вясной

Звычайна мост падтапляецца вясной / mchs.gov.by

Яшчэ адзін мост у Магілёўскай вобласці апынуўся пад вадой. Адбылося гэта ў выніку ўздыму ўзроўню вады ў рацэ Сож.

Як паведамляюць ратавальнікі, каля вёскі Парадзіна ў Мсціслаўскім раёне падтоплены 45-метровы нізкаводны жалезабетонны мост і 55 метраў участку дарогі. Максімальны ўзровень вады — 40 см. Адзначаецца, што "жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушана", а пацярпелых няма.

Мост каля Парадзіна падтапляецца амаль штогод. Аднак звычайна гэта адбываецца вясной.

Днямі пад вадой апынуўся нізкаводны жалезабетонны мост мост каля вёскі Скварск у Чавускім раёне Магілёўскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі