Авіякампаніі заяўляюць аб прыпыненні палётаў над Беларуссю

Аб прыпыненні палётаў у паветранай прасторы Беларусі заявіла і авіякампанія Air France / Reuters
Аб прыпыненні палётаў у паветранай прасторы Беларусі заявіла і авіякампанія Air France / Reuters

Французская авіякампанія Air France, польская LOT, аўстрыйская Austrian Airlines і фінская Finnair абвясцілі аб рашэнні прыпыніць палёты сваіх судоў у паветранай прасторы Беларусі.

"Мы прыпынім выкарыстанне паветранай прасторы Беларусі да асобага распараджэння",гаворыцца, у прыватнасці, у паведамленні Finnair у Twitter.

Ва ўсіх выпадках рашэнне прынята з аглядкай на пазіцыю Еўрасаюза. Напярэдадні саміт ЕС рэкамендаваў еўрапейскім перавозчыкам адмовіцца ад палётаў у паветранай прасторы Беларусі, а таксама закрыў для беларускіх авіякампаній неба і аэрапорты ЕС.

Таксама стала вядома, што аблятаць Беларусь пачала і авіякампанія Singapore Airlines. "Бяспека нашых кліентаў і экіпажа з'яўляецца нашым галоўным прыярытэтам", — цытуе прадстаўнікоў кампаніі CNA.

Заклікі перастаць лётаць над Беларуссю і закрыць для "Белавія" еўрапейскія аэрапорты пачалі гучаць адразу ж пасля інцыдэнту з самалётам ірландскай авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню, і арыштам журналіста Рамана Пратасевіча, які быў на борце. Яшчэ да прыняцця рашэння на саміце ЕС, авіякампаніі шэрагу краін пачалі аблятаць тэрыторыю Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі