Ёсць падтрымка, каб супрацьстаяць рэжыму, але не выйграць барацьбу — Ціханоўская
Святлана Ціханоўская / https://twitter.com/Tsihanouskaya
Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская просіць у Захаду больш увагі для нашай краіны, больш дапамогі ў барацьбе з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта яна заявіла падчас візіту ў Брусель у інтэрв'ю dw.com.
"Гэта абавязак беларусаў найперш вызваліць краіну ад дыктатуры. Але мы не дамо рады, — кажа Ціханоўская. — Нам патрэбна дапамога магутных заходніх краін. Насамрэч, мы вельмі ўдзячны за адзінства, за адзіную пазіцыю ў дачыненні Беларусі. Але, магчыма, у нас ёсць падтрымка і дапамога, каб супрацьстаяць рэжыму, але не выйграць гэтую барацьбу. Таму я прашу больш увагі для Беларусі. Не пакідайце Беларусь на "калісьці потым", бо "спачатку мы разбярэмся з іншымі праблемамі". Потым Беларусі можа і не быць! Забяруць краіну з дапамогай Лукашэнкі "з-пад носа". Але Беларусь важная для ўсяго рэгіёна, гэта цэнтр Еўропы... Толькі дэмакратычная, свабодная і суверэнная Беларусь можа стаць надзейным саюзнікам і партнёрам для заходніх краін. Дапамажыце нам!".
У тым жа інтэрв'ю Ціханоўская сказала, што "Лукашэнка шмат гадоў прадаваў незалежнасць Беларусі, кавалачак за кавалачкам". І размяшчэнне ў РБ расійскай тактычнай ядзернай зброі — яшчэ адзін такі "кавалак". А вагнераўцы ў Беларусі — "пагроза нашай незалежнасці і суверэнітэту".
The presence of the war criminal Prigozhin in #Belarus poses a threat to the security of our people, our independence & our neighbors. It is against both the will of Belarusians & the interests of our nation. @dwnews pic.twitter.com/nmlanXr06F
— Sviatlana Tsikhanouskaya (@Tsihanouskaya) June 29, 2023
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.