"Юнацтва" спыніла 13-матчавую пераможную серыю "Дынама-Маладзечна"
"Юнацтва" — "Дынама-Маладзечна"
"Юнацтва" спыніла 13-матчавую пераможную серыю "Дынама-Маладзечна" ў беларускай хакейнай экстралізе. На "Чыжоўка-Арэне" ў прысутнасці 687 заўзятараў мінчукамі была атрымана перамога з лікам 5:1 (1:1, 2:0, 2:0).
"Было больш хаосу, чым кантролю гульні. Таму і вынік на табло такі", — кажа галоўны трэнер дынамаўцаў Ігар Руф.
Пасля 14 матчаў у "Дынама-Маладзечна" 26 ачкоў, у "Юнацтва" — 23, у "Гомеля" — 20 ачкоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.