Юнак, які знік у Мінску, з сябрамі прабіраўся да мяжы з Расіяй

Юнак, які знік у Мінску, з сябрамі прабіраўся да мяжы з Расіяй

17-гадовы хлопец, які 4 траўня сышоў здому ў Мінску і знік, прабіраўся да мяжы з Расіяй. Недалёка ад яе яго затрымалі міліцыянеры ў Добрушскім раёне, паведамляе БЕЛТА.

Паведамляецца, што разам з мінчуком былі два яго таварышы. Затрыманыя прызналіся, што збіраліся падацца на заробкі ў суседнюю краіну. У бліжэйшы час непаўналетніх хлопцаў перададуць іх бацькам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі