Юрый Тарасевіч з Intelligency пра прарыў і затрыманне гітарыста
![Юрый Тарасевіч з Intelligency пра прарыў і затрыманне гітарыста](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/68795041_2568581819853288_1047002942458036224_o.jpg.webp?itok=M-3Kf6wo)
25 чэрвеня ў 19:00 у руінах магнацкага замку, што ў вёсцы Смаляны Аршанскага раёна, выступяць гурты Intelligency і "Союз". Канцэрт адбудзецца ў межах новага сезона модных вечарынак VELO_ve Music Fest 2.0. Яго можна глядзець анлайн.
У 11:00 у студыю Еўрарадыё завітае адзін з заснавальнікаў Intelligency Юрый Тарасевіч. Натуральна, што мы пагутарым пра канцэрт, пра прарыў гурта ў чарты і кантракт з Warner Music дзякуючы актыўнасці ў TikTok і песні "Август". А яшчэ — пра брутальнае затрыманне гітарыста гурта Яўгена Мурашкі падчас пятнічнага "Ланцуга салідарнасці".
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.