Юрыя Шаўчука аштрафавалі за "дыскрэдытацыю расійскага войска"
Юрый Шаўчук прызнаны вінаватым у "дыскрэдытацыі расійскага войска". Суд ва Уфе прызначыў яму штраф у 50 тысяч расійскіх рублёў ($815).
Да таго суды ў Санкт-Пецярбургу адмаўляліся разглядаць справу лідара ДДТ. І тады яе перадалі на яго радзіму, у Башкартастан.
Перад прысудам адвакат Шаўчука агучыў яго пазіцыю. Музыка заявіў, што ён супраць любой вайны, у любой краіне і ў любыя часы.
Нагодай для разгляду стаў антываенны выступ Шаўчука на адным з канцрэтаў. Пры гэтым музыка заявіў: Радзіма, сябры, гэта не дупа прэзідэнта, якую трэба ўвесь час слініць, цалаваць".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.