З 1 чэрвеня працягнуць амерыканскую візу можна будзе ў Мінску

З 1 чэрвеня амбасада ЗША ў Мінску пачынае прыём заяваў аб працягу бягучых візаў і аднаўленні тых, тэрмін дзеяння якіх скончыўся менш чым чатыры гады таму. Як паведамляе сайт дыпламатычнага прадстаўніцтва, у некаторых выпадках заяўнікам не трэба будзе нават прыходзіць на сумоўе.

Новую працэдуру змогуць скарыстаць тыя, у каго апошняя віза закончылася не больш чым чатыры гады таму, чые адбіткі пальцаў ужо ёсць у сістэме і хто будзе звяртацца па візу той жа катэгорыі. Каб аблегчыць працэдуру аднаўлення візаў тым, каму не трэба прыходзіць на сумоўе і хто далёка жыве, дазволілі здаваць дакументы не асабіста, а праз іншых людзей.

Падрабязнасці новай працэдуры тлумачацца на сайце амерыканскай амбасады.

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі