З 1 студзеня павысяць пенсіі вайскоўцам
З 1 студзеня ў Беларусі прыкладна на 6% павысяць пенсіі вайскоўцам, паведамле выданне Міністэрства абароны “Во славу родины”. Паводле выдання, такое павышэнне дазволіць забяспечыць парытэт росту памераў пенсіяй, якія выплачваюцца за выслугу гадоў ваенным пенсіянерам, у параўнанні з памерамі пенсіяў за выслугу гадоў дзяржаўных службоўцаў і працоўных пенсіяў па ўзросце.
У Мінабароны адзначаюць, што ў Беларусі прадугледжанае паэтапнае павелічэнне памераў пенсіяў ваенным пенсіянерам ў адпаведнасці з указам “Аб пенсійным забеспячэнні некаторых катэгорыяў грамадзянаў” ад 31 жніўня 2017 года № 314.
Базавы аклад, да якога прывязаныя памеры заробкаў і пенсіяў вайскоўцаў, апошнім разам пераглядаўся ў верасні 2017 года. Аднак рост пенсіяў стрымаў карэктуючы каэфіцыент. З выкарыстаннем гэтага каэфіцыенту пенсіі вайскоўцаў пералічылі ў чатыры этапы: з 1 верасня 2017 года — 0,83; з 1 снежня 2017 года — 0,85; з 1 ліпеня 2018 года — 0,9. З 1 студзеня 2019 да 30 чэрвеня 2019 года гэты паказнік складзе 0,95. Потым карэктуючы каэфіцыент адменяць.
У 2019 годзе павінны істотна павялічыцца выдаткі на выплату заробкаў бюджэтнікам і пенсіі вайскоўцам, нагадвае TUT.by. Доля гэтых выдаткаў у рэспубліканскім бюджэце ўзрасце з 35,3% да 37,5%.