З 1 студзеня ў Беларусі нязначна вырастуць заробкі бюджэтнікаў

З 1 студзеня ў Беларусі нязначна вырастуць заробкі бюджэтнікаў

З 1 студзеня 2021-га ў Беларусі нязначна вырастуць заробкі бюджэтнікаў. Гэта звязана з павышэннем базавай стаўкі ў 185 рублёў да 195-ці. Адпаведную пастанову 18 лістапада прыняў урад. У ёй адзначаецца, што новы памер базавай стаўкі ўстанаўліваецца "для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый".

Базавая стаўка — гэта аснова для налічэння заробкаў работнікам бюджэтнай сферы. Увогуле, іх заробкі складаюцца з акладу, кампенсацыйных выплатаў і стымулюючых выплатаў. А аклад — гэта базавая стаўка, памножаная на каэфіцыент аднаго з 18 разрадаў.

З 1 студзеня ў Беларусі нязначна вырастуць заробкі бюджэтнікаў
Пастанова Саўміна / government.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі