З 2015 года беларусы будуць цалкам аплочваць газ і электрычнасць
Пра гэта 9 красавіка паведаміў віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін.
Па яго словах, якія перадае "СБ. Беларусь сегодня", у 2015 годзе плануецца выйсці на стоадсоткавую аплату насельніцтвам паслуг па забеспячэнні электрычнасцю і газам. Усе астатнія камунальныя паслугі насельніцтва будзе аплачваць арыенціровачна на 60%.
Чыноўнік заявіў, што цяпер жыхары Беларусі аплачваюць толькі 28% рэальнага кошту камуналкі.
Фота — sb.by