З Беларусі эвакуявалі панк-спявачку і экс-палітзняволеную Крысціну Чаранкову

Крысціна Чаранкова

Крысціна Чаранкова / t.me/viasna96

Панк-спявачка з Мазыра і экс-палітзняволеная Крысціна Чаранкова паспяхова эвакуяваная з Беларусі і знаходзіцца ў бяспецы. Пра гэта напісаў у сацсетках кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак.

"Актывістка адбыла ўвесь тэрмін зняволення і была эвакуяваная з Беларусі праз пагрозу паўторнага пераследу", — паведаміў Стрыжак. Ён не ўдакладніў, калі менавіта і ў якую краіну выехала экс-палітзняволеная.

У 2022 годзе Крысціну Чаранкову асудзілі на 2,5 года калоніі агульнага рэжыму за выказванні ў сацсетках пра сілавікоў. Акрамя таго пасля расійскага ўварвання ва Украіну дзяўчына публікавала антываенныя пасты.

Чаранкова скончыла Гомельскі дзяржуніверсітэт імя Скарыны, выкладала ў школе англійскую мову. Пасля вяселля пераехала ў Мазыр, аформілася як індывідуальная прадпрымальніца і займалася афармленнем вяселляў. Дзяўчына захапляецца панк-рокам — яна вакалістка пост-панк-гурта VIKT (A)R xOI.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі