З'явіліся фота палітзняволеных Крысціны Чаранкавай і Насты Лойка ў калоніі

Крысціна Чаранкова і Наста Лойка

Крысціна Чаранкова і Наста Лойка / калаж "Вясны"

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі здымкі палітзняволеных Крысціны Чаранковай і Насты Лойка, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Абедзве палітзняволеныя адбываюць прысуджаныя тэрміны ў гомельскай папраўчай калоніі №4. На фотаздымках у дзяўчат можна пабачыць жоўтыя біркі — як паведамлялася раней, звычайна так пазначаюць "экстрэмістаў".

Крысціна Чаранкова —  вакалістка постпанк-гурта VIKT(A)R xOI. Яе асудзілі на 2,5 года за пасты ў Інстаграме, абвінаваціўшы ў распальванні сацыяльнай варожасці.

Наста Лойка — праваабаронца, унесеная ў "спіс тэрарыстаў". За праваабарончую дзейнасць яе асудзілі закрытым судом на 7 гадоў, абвінаваціўшы ў распальванні варожасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі