З брытанскага палаца скралі залаты ўнітаз коштам 1 млн еўра

З брытанскага палаца скралі залаты ўнітаз коштам 1 млн еўра

У Брытаніі з Бленхеймскага палаца скралі залаты ўнітаз — працу сучаснага італьянскага мастака Маўрыцыа Катэлана. Унітаз выраблены з золата 750 пробы і каштуе болей за мільён еўра, піша meduza.io са спасылкай на замежныя СМІ.

У паліцыі мяркуюць, што ў выкраданні твора мастацтва ўдзельнічалі некалькі чалавек. Аднаго з падазраваных ужо затрымалі.

Залаты ўнітаз упершыню выставілі ў музеі Саламона Гугенхайма ў Нью-Ёрку ў 2016 годзе. Творчы метад стваральніка гэтага аб'екта — іронія над традыцыйнымі культурнымі вобразамі і практыкамі.

Гэтую працу Маўрыцыа Катэлан назваў "Амерыка". Унітаз функцыянуе, кожны ахвотны можа скарыстаць яго паводле прызначэння. Уласна, гэта і зрабілі каля 100 тысяч чалавек пасля выстаўлення экспаната ў музеі.

У Бленхеймскі палац "Амерыку" прывезлі ў рамках персанальнай выставы Катэлана. Палац з'яўляецца радавой рэзідэнцыяй герцагаў Мальбара, дзе нарадзіўся Уінстан Чэрчыль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі