З марыхуанай і пашпартам без старонак: літовец ехаў у Беларусь "на ўдачу"

У памежнага сабакі з'явіліся пытанні да скрутка з марыхуанай / pixabay
У памежнага сабакі з'явіліся пытанні да скрутка з марыхуанай / pixabay

Беларускія памежнікі затрымалі грамадзяніна Літвы, які ехаў у Беларусь з марыхуанай і сапсаваным пашпартам. З пашпарта літоўцы былі выдраныя 8 старонак.

Спачатку ў памежнікаў узніклі пытанні менавіта да сапсаванага пашпарта.

"Інцыдэнт адбыўся 23 ліпеня. Парушальнік патлумачыў, што ведаў пра выдраныя старонкі, але паспадзяваўся на ўдачу, бо літоўскія памежнікі без праблемаў прапусцілі яго па несапраўдных дакументах", — расказалі ў Дзяржпамежкамітэце.

А потым пытанні да літоўца з'явіліся ў службовага сабакі. У пачку з цыгарэтамі ў вандроўніка выявілі скрутак з марыхуанай.

Яго затрымалі і прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за спробу незаконнага перасячэння мяжы. А за незаконны абарот і перамяшчэнне наркатычных сродкаў праз мяжу літоўцу пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі