З пачатку вайны ў Беларусь прыехала больш за 105 тысяч грамадзян Украіны

Мігранты едуць транзітам праз трэція краіны, рух на беларуска-ўкраінскай мяжы закрыты / @gpkgovby
Мігранты едуць транзітам праз трэція краіны, рух на беларуска-ўкраінскай мяжы закрыты / @gpkgovby

Сёлета ў Беларусь перабралася больш за 30 тысяч грамадзян Украіны, а ўсяго з пачатку вайны ў нашу краіну прыехала 105 068 украінцаў. Такія лічбы падае Дзяржаўны пагранкамітэт РБ. Часцей за ўсё ўкраінцы дабіраліся ў Беларусь транзітам праз Польшчу. Такі маршрут з пачатку вайны выбралі 68 580 чалавек, праз Літву — 16 671, яшчэ каля 4 тысяч заехалі праз Латвію.

Летась грамадзяне Украіны яшчэ маглі трапіць у Беларусь праз агульную мяжу. Гэтым шляхам паспелі скарыстацца амаль 16 тысяч украінцаў. Адзначым, што ў Беларусі ўкраінцы рызыкуюць патрапіць пад рэпрэсіі — перш за ўсё за асуджэнне расійскай агрэсіі.

З пачатку вайны з Украіны праз украінска-польскую мяжу выехала 9,9 млн чалавек. Большасць — каля 8 млн чалавек — пасля вярнулася дадому, ва Украіну. Частка засталася ў Польшчы, частка перабралася ў іншыя краіны Еўропы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі