З пасылак з ЕС коштам больш за 45 еўра давядзецца заплаціць мытныя плацяжы

Новыя правілы дзейнічаюць з 1 ліпеня / sb.by​
Новыя правілы дзейнічаюць з 1 ліпеня / sb.by​

"Белпошта" паведаміла пра падатковыя змены, якія закрануць пасылкі з краін Еўрасаюза. Змены закрануць і камерцыйныя пасылкі, калі грамадзяне атрымліваюць тавар з ЕС для перапродажу ў Беларусі, і пасылкі з таварамі для асабістага карыстання.

З 1 ліпеня 2021 з усіх камерцыйных пасылак спаганяецца ПДВ. А з пасылак, у якіх знаходзіцца тавар коштам звыш 150 еўра, давядзецца заплаціць яшчэ і мытныя плацяжы.

Што да пасылак з таварам для асабістага карыстання, то яны могуць абысціся даражэй за кошт мытных плацяжоў. Іх налічаць, калі кошт змесціва перавысіць 45 еўра.

У "Белпошце" таксама расказалі, што "супрацоўнікі аб'ектаў паштовай сувязі складаюць мытныя дэкларацыі ў электронным выглядзе для наступнай перадачы іх у краіну прызначэння".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі