З расійскай версіі роліка Disney прыбралі дзяўчынак-палітыкаў
З расійскай версіі роліка Disney “Мары пра вялікае, прынцэса, будзь чэмпіёнкай" зніклі дзяўчынкі, якія выбіраюць сабе занадта актыўную грамадзянскую пазіцыю. Матывуючую кампанію запусцілі ў лютым: у роліку паказваюць дзяўчынак, якія дамагаюцца таго, чаго хочуць: яны займаюцца танцамі, палітыкай, страляюць з лука, змагаюцца за мір. Ролік заклікае дзяўчынак быць актыўнымі ў дасягненні сваіх мараў.
Аднак рускамоўная версія роліка крыху адрозніваецца ад англамоўнага арыгіналу: у прыватнасці, адтуль выразалі кадры, на якіх дзяўчынкі змагаюцца за мір, выступаюць з палітычнымі заявамі і ляцяць у космас, піша meduza.io
Зрэшты, з роліка выразалі таксама дзяўчынку, якая ездзіць конна, а таксама юную раварыстку. Мэта гэтых скарачэнняў невядомая.
Арыгінальны англамоўны ролік.
Рускамоўная версія.