З Судана вывезлі яшчэ 10 беларусаў

Новы віток узброенай барацьбы за ўладу ў Судане пачаўся ў красавіку / Reuters
Новы віток узброенай барацьбы за ўладу ў Судане пачаўся ў красавіку / Reuters

Усе грамадзяне Беларусі, пра якіх было вядома, пакінулі Судан. У сярэдзіне красавіка ў гэтай краіне ўспыхнула вайна. Сілавікі змагаюцца за ўладу. Беларускі МЗС паведаміў, што ўдалося эвакуіраваць яшчэ 10 беларускіх грамадзян, у тым ліку лётчыкаў кампаніі Belcanto Airlines.

Яны "вылецелі з Хартума эвакуацыйным рэйсам у Маскву і ўжо перасеклі мяжу Судана. Гэта вынік сумеснай працы. Дзякуем расійскім калегам," — гаворыцца ў паведамленні МЗС у Twitter.

Яшчэ шэсць беларусаў, якія працавалі ў краіне па прыватных кантрактах, вывезлі з Судана ў канцы красавіка. Заставалася яшчэ 10, трое з іх хаваліся ў пасольстве РФ. Самалёт Іл-76тд Belcanto Airlines праходзіў у краіне мадэрнізацыю і тэхнічнае абслугоўванне. Аднак калі пачалося супрацьстаянне паміж мясцовымі сілавымі групоўкамі, самалёт быў практычна знішчаны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі