З-за бронетэхнікі, якая ідзе з Масквы ў бок Украіны — заторы (фота)
Адзін з іх утварыўся з-за сутыкнення двух БТРаў на кіеўскай трасе. Пра гэта сведчыць сервіс Яндэкс-пробкі.
З боку расійскай сталіцы да мяжы з Украінай сёння перасоўваецца вайсковая тэхніка. Пра гэта пішуць таксама карыстальнікі твітэра, якія бачылі калоны машын з вайскоўцамі, якія едуць па трасе:
"Куды едзе тэхніка лёгка прасачыць па Яндэкс-пробкі. Ужо цяпер на кіеўскай заторы. Кіпяць і стаяць на абочыне".
Яшчэ адна пробка ўтварылася на трасе недалёка ад горада Балабанава, а гэта 96 км ад Масквы. Яе даўжыня каля 2 кіламетраў, хуткасць руху менш за 10 км за гадзіну. Дарэчы, у горадзе ёсць унутраны гарнізон вайсковай часці 42335.