З-за каранавіруса перанесены матч "Цмокаў-Мінск" з расійскім клубам
З-за каранавіруса перанесены матч "Цмокаў-Мінск" з расійскім клубам "Енісей" у рэгулярным чэмпіянаце Адзінай лігі ВТБ. Станоўчыя вынікі тэстаў на COVID-19 атрымалі гульцы краснаярскай каманды, паведамляе ТАСС.
Матч мусіў прайсці ў Мінску 22 студзеня. Яго новую дату агучаць пазней.
У Адзінай лізе ВТБ "Енісей" займае 8-е месца, а "Цмокі" перадапошняе, 11-е.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.