З-за расійскіх мін каля Запарожскай АЭС пакутуюць жывёлы

Дзікія жывёлы каля Запарожскай АЭС / facebook.com/energoatom.ua
Дзікія жывёлы каля Запарожскай АЭС / facebook.com/energoatom.ua

З-за замініравання тэрыторыі вакол Запарожскай АЭС там рэгулярна падрываюцца жывёлы. Пра гэта паведамляе ўкраінскі "Энергаатам". За тры апошнія месяцы каля станцыі "было зафіксавана не менш за 30 падрываў сабак, ліс і дзікоў на закладзеных мінах", кажуць на прадпрыемстве.

Там таксама нагадалі аб гібелі рыбы ў сажалцы-ахаладжальніку станцыі. Гэта адбылося з-за падзення тэмпературы вады пасля прыпынку энергаблокаў ЗАЭС. У сажалцы знаходзіліся тепловодная телапія і азіяцкія самы. Яны выконвалі санітарную функцыю: знішчалі зялёныя водарасці і забяспечвалі чысціню ахаладжальных трубак кандэнсатара турбіны.

Нагадаем, станцыя знаходзіцца пад кантролем расійскіх войскаў. 2 лістапада ЗАЭС чарговым разам была цалкам абясточаная — пасля таго, як у выніку абстрэлаў былі пашкоджаныя дзве апошнія высакавольтныя лініі сувязі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі