З-за трэніроўкі парада можа спазніцца самалёт з Масквы ў Мінск
Пра гэта паведамляе авіякампанія "Белавія".
З-за трэніроўкі парада ў расійскай сталіцы можа спазніцца пасажырскі самалёт з Масквы ў Мінск. Гэта рэйс В2-958 з маскоўскага аэрапорта Дамадзедава. Ён мусіць выляцець а 11-й гадзіне і прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" а 12-й. Аднак, калі аэрапорт у Маскве часова зачыняць з-за трэніроўкі параду, самалёт прыляціць на хвілін 30 пазней, інфармуе прэс-служба "Белавіі".
Нагадаем, позна ўвечары 6 траўня ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" здзейсніў аварыйную пасадку пасажырскі самалёт "Эмбраер-175" авіякампаніі "Белавія". Ён выляцеў у Маскву, аднак ужо падчас узлёту пілоты выявілі няспраўнасць пярэдняй стойкі шасі. Ніхто з людзей не пацярпеў.
У мінскіх парадных заторах "застраў" аўтобус з былымі вязнямі гета
Фота: ria.ru