За 1,5 км ад мяжы з Беларуссю гарыць Палескі прыродны запаведнік
У Жытомірскай вобласці больш за 200 украінскіх ратавальнікаў змагаюцца з агнём у Палескім прыродным запаведніку. Плошча ўзгарання складае 120 га, піша газета Лельчыцкага раёна "Светлае жыццё". Ад пажару да мяжы з Беларуссю — усяго 1,5 км.
Пажар успыхнуў 20 жніўня. Ратавальнікі трымаюць агонь па перыметры, каб не даць яму распаўсюдзіцца. Пажарная авіяцыя не можа падняцца ў паветра ў сувязі з моцнымі парывамі паўночна-заходняга ветру. Напярэдадні пажарная авіяцыя дапамагала тушыць агонь.
Агулам з лясным пажарам змагаюцца 218 чалавек і 40 адзінак тэхнікі.