За 2 месяцы бульба ў дэпутацкім буфеце падаражэла на 39%

За 2 месяцы бульба ў дэпутацкім буфеце падаражэла на 39%

За два месяцы цэны ў буфеце Палаты прадстаўнікоў выраслі да непазнавальнасці. Падумайце толькі: з 26 чэрвеня, калі дэпутаты збіраліся на апошняе пасяджэнне веснавой сесіі, да 2 кастрычніка, калі адбылося першае пасяджэнне восеньскай сесіі, бульбяное пюрэ падаражэла аж на 39%. З 56 да 78 капеек.

І гэта ўлетку, калі ў Беларусі толькі і размоваў, што пра бульбу. І гэта на фоне дэфляцыі ў -0,9%, якая назіралася ў ліпені і жніўні. І гэта на фоне афіцыйнай статыстыкі, згодна з якой толькі за жнівень цэны на бульбу ў Мінску ўпалі на 36,58%!

За 2 месяцы бульба ў дэпутацкім буфеце падаражэла на 39%
Уверсе — старое, унізе — новае меню. Фота: Еўрарадыё

Меню ў дэпутацкім буфеце кожны дзень рознае. На жаль, з тым, што было два месяцы таму, яно супадае толькі па трох пазіцыях. Бульбяное пюрэ мы ўжо абмеркавалі. На чарзе катлета “Нясвіж”. Яна таксама падаражэла — на 13%, з 3,44 да 3,89 рубля.

У той час, калі ўся краіна атрымлівае асалоду ад паніжэння спажывецкіх коштаў, народныя абраннікі шалёна пераплачваюць. Нават крыху шкада іх.

За 2 месяцы бульба ў дэпутацкім буфеце падаражэла на 39%
"Нясвіж" таксама з часам толькі даражэе!

А вось руляда з птушкі з салатай са свежай капусты патаннела роўна на 10%, з 1,50 да 1,35 рубля. Ну хаця б у нечым дэпутатам пашанцавала!

За 2 месяцы бульба ў дэпутацкім буфеце падаражэла на 39%
Дэпутаты ведаюць, як выглядае руляда. А вы? Фота: Liveinternet

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі